МІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА МЯ́ККАЙ МЭ́БЛІ.

Засн. ў 1927 у Мінску як арцель. У Вял. Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1945. З 1956 мэблевая ф-ка № 2, у 1965—70 доследная ф-ка мяккай мэблі. З 1970 у складзе вытв. мэблевага аб’яднання. У 1973—77 і 1996—97 ф-ка мяккай мэблі. У 1977—96 галаўное прадпрыемства вытв. аб’яднання «Мінскмэбля». З 1997 адкрытае акц. т-ва «Мінскмэбля». Асн. прадукцыя (1999): мэбля хатняя (для гасцінай, сталовай, спальні, хола) і мяккая (канапы, кушэткі, ложкі, крэслы), матрацы, падушкі канапныя.

т. 10, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)